ЭЛЕКТРО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ,
выпрамяненне электронаў паверхняй кандэнсаванага асяроддзя. Адбываецца, калі ч. электронаў за кошт знешняга ўздзеяння набывае энергію, дастатковую для пераадолення патэнцыяльнага бар’ера на яго мяжы. Назіраецца пры награванні цел (тэрмаэлектронная эмісія), пры бамбардзіроўцы электронамі (другасная электронная эмісія), іонамі (іонна-электронная эмісія) ці эл.-магн. выпрамяненнем (знешні фотаэфект), а таксама пры ўздзеянні моцнага знешняга эл. поля (аўтаэлектронная эмісія). Выкарыстоўваецца ў электронных лямпах, электронна-прамянёвых трубках, электронных памнажальніках і інш.
т. 18, кн. 1, с. 99
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)